Драма «Раскіданае гняздо»

Яшчэ не ацэнена

Тэма пошукаў шчасця, праўды, лепшай долі раскрываецца ў п'есе Я. Купалы «Раскіданае гняздо» (1913).

Напісаны твор на аснове фактаў з жыцця сям'і дзеда Ануфрыя, у якога князь Радзівіл адабраў зямлю і хату. Асэнсоўваючы сямейную трагедыю як агульнанародную, Я. Купала паказаў у творы цяжкі шлях беларускага сялянства ў пошуках страчанай бацькаўшчыны, зямлі і волі. У цэнтры п'есы — сям'я Зяблікаў, прозвішча якой асацыіруецца з галечай і абяздоленасцю. Лявон Зяблік амаль 5 гадоў судзіцца з панічом за кавалак зямлі і хату. «Чалавек з зямлёй зрастаецца, як гэта дрэва: ссячы дрэўца — засохне, адбяры ў чалавека зямлю — згіне», — такі асноўны жыццёвы прынцып героя п'есы. Без зямлі ён не ўяўляе свайго існавання і калі судовую справу выйграе паніч, Лявон, даведзены да адчаю, канчае жыццё самагубствам.

Жонка Лявона Марыля — гэта вынослівая, самаахвярная сялянка-пакутніца. Пасля смерці мужа яна ў роспачы, не ведае, дзе шукаць паратунку, як накарміць і абагрэць дзяцей. Спрабуе ўгаварыць Сымона пайсці на службу да паніча. «Падумай, адпусціся, выкінь гордасць з сэрца і паслухай маткі!.. Пакарыся ты ім, — яшчэ не позна!», — просіць яна сына. Але Сымон адмаўляецца ад прапановы. Надзеі ж на дачку Зосю, якая хоча сваім каханнем да паніча дапамагчы родным, Марыля не бачыць. Тлумачачы сваё трагічнае становішча воляю Бога, маці шые жабрацкія торбы.

Па-іншаму адносіцца да складанай жыццёвай сітуацыі старэйшы сын Зяблікаў Сымон. Гэта свабодалюбівы, непакорны, моцны духам чалавек. Ён здольны абараніць сваю чалавечую годнасць, заступіцца за іншых. «Свайго ў крыўду не папушчу, хоць бы там свет дагары нагамі перакуліўся», — гаворыць ён. Зоська і Незнаёмы параўноўваюць яго з вольнай птушкай, магутным арлом: «Птушкаю-арлом быць бы табе і лётаць па паднябессі, як лётае вецер гэты вольны!»

Вобраз Сымона пададзены ў развіцці. Спачатку ён, як і яго бацька, спадзяецца на справядлівасць суда і законаў. Упэўнены ў сваёй праваце, ён, калі дваровыя людзі заворваюць пасевы, з сякераю ў руках бароніць сваю зямлю. Як чалавек рашучы, настойлівы і ўпарты, Сымон хоча дабіцца праўды ўласнымі сіламі. На бацькавай магіле ён дае клятву «жывым не сысці з гэтага месца, з гэтага разграбленага гнязда.., хай б'юць, рэжуць, катуюць». На прапанову маці скарыцца, пайсці да паніча на службу Сымон рашуча адказвае: «Пакарыцца?.. Гэта, мамачка, значыць: прадаць, утапіць сябе, цябе, нас усіх у няволю ім на векі вечныя — запрасіцца ў вечнае рабства, з якога выхаду ніколі не знойдзем ні мы, ні тыя, што пасля нас рабства ў спадчыну атрымаюць». Прымірыцца з панічом для Сымона — гэта здрада, адступніцтва. Становіцца зразумелым, чаму герой так строга асуджае Зосю, якая свядома пайшла на сувязь з панічом і аддала сябе на «загубу, на глум вечны».

Шлях да актыўнай і дзейснай барацьбы Сымон адшукаў не адразу. Пераканаўшыся ў марнасці намаганняў сваімі сіламі дабіцца справядлівасці, Сымон пачынае задумвацца над сэнсам бацькавых слоў, што «трэба розумам ваяваць, а не тапаром». Пад уплывам перажытага (смерці бацькі, страты зямлі і хаты, ганьбы Зоські), а таксама агітацыі Незнаёмага погляды галоўнага героя драмы на шляхі вызвалення з няволі мяняюцца: «I я розумам буду ваяваць і другіх вучыць да гэтае вайны. Годзе крыўды, годзе няпраўды!» Разам з Незнаёмым ён ідзе «на вялікі сход! Па Бацькаўшчыну!» На гэтым сходзе, па словах Незнаёмага, будзе вырашацца пытанне аб тым, як выгнаць з роднай зямлі страшнага смока-упыра, як далей змагацца за поўнае вызваленне.

Такім чынам, на прыкладзе Сымона Я. Купала паказаў працэс абуджэння нацыянальнай свядомасці беларускіх сялян, пошукі імі шляхоў да вызвалення. Адшукаць страчаную бацькаўшчыну, вырвацца з-пад прыгнёту і ўціску, здабыць зямлю і волю можна толькі шляхам барацьбы, змагання — такая асноўная думка твора.

СШ 157 г.Минск СПИСАНО

списано сш 157 г.минск

Брест 5 сш списано

Брест 5 сш списано

)

Орша, все уже списали)

9а 3 Сш Жабінка

9а 3 Сш Жабінка

Форсажа 7 насмотрелся?

Форсажа 7 насмотрелся?

абудаби

спишу ауауа

Сш 27, списано, не все, но

Сш 27, списано, не все, но ключевое) спасибо автору

СШ № 1 г Сенно уже списано

СШ № 1 г Сенно 9"Б" уже списано

дзякуй вяликае!!!

дзякуй вяликае!!!

Дзякуй аутару!

Вельмi добры тэкст)) Спадзяюся, што ён мне дапаможа.

класссс

класссс

каленковичи бш

списано

Пошуки прауды и шчасця

Сочинение не для 98 школы. Писал Каврус Виталий
Драма "Раскіданае гняздо" напісана ў 1913 годзе. У яе аснову пакладзены факты з жыцця сям'і дзеда Ануфрыя, у якога князь Радзівіл адабраў зямлю і хату. Асэнсоўваючы сямейную трагедыю як агульнанародную, Янка Купала паказаў у творы цяжкі шлях беларускага сялянства ў пошуках страчанай бацькаўшчыны, зямлі і волі. Героі твора вымушаны шукаць выйсця з рэальнага становішча, у якім апынулася сям'я Зяблiкау пасля адмовы Паніча аддаць зямлю ў арэнду на новы тэрмін і самагубства гаспадара.
У цэнтры твору — сям'я Зяблікаў. Гаспадар сям'і Лявон — самы трагічны пэрсанаж у п'есе. Ён нібы ўвабраў у сябе ўвесь горкі лёс беззямельнага селяніна. Ня здолеўшы даказаць свайго права на ўладаньне зямлёй, зьнясілены царскім судом, Лявон накладвае на сябе рукі. Самагубства Лявона — пратэст супраць несправядлівасці, але пратэст чалавека знясіленага жыццём, не здольнага больш супраціўляцца эксплуататарам. Трагедыя Лявона у тым што ён не бачыць і не ведае сапраўдных шляхоў за волю і зямлю. Толькі перад смерцю ён пачынае разумець, што праз суд нельга дабіцца праўды.
Жонка Лявона Марыля — гэта вынослівая, самаахвярная сялянка-пакутніца. Пасля смерці мужа яна ў роспачы, не ведае, дзе шукаць паратунку, як накарміць і абагрэць дзяцей. Яна хоча выхаваць iх i выратаваць ад смерцi. У характары жанчыны шмат цярпiвасцi i пакорлiвасцi.
Вобраз Сымона пададзены ў развіцці. Спачатку ён, як і яго бацька, спадзяецца на справядлівасць суда і законаў. Упэўнены ў сваёй праваце, ён, калі дваровыя людзі заворваюць пасевы, з сякераю ў руках бароніць сваю зямлю. Як чалавек рашучы, настойлівы і ўпарты, Сымон хоча дабіцца праўды ўласнымі сіламі. Прымірыцца з панічом для Сымона — гэта здрада, адступніцтва.
Шлях да актыўнай і дзейснай барацьбы Сымон адшукаў не адразу. Пераканаўшыся ў марнасці намаганняў сваімі сіламі дабіцца справядлівасці, Сымон пачынае задумвацца над сэнсам бацькавых слоў, што «трэба розумам ваяваць, а не тапаром». Пад уплывам агітацыі Незнаёмага погляды галоўнага героя драмы на шляхі вызвалення з няволі мяняюцца: «I я розумам буду ваяваць і другіх вучыць да гэтае вайны. Годзе крыўды, годзе няпраўды!» Разам з Незнаёмым ён ідзе «на вялікі сход! Па Бацькаўшчыну!»
Лёс Зосі драматычны. Натура ўражлівая, сентыментальная, яна знаходзіцца ў палоне дзівосных сноў і мар. Яе вабяць кветкі, луг, поле - усё прыгожае, паэтычнае. Але светлыя памкненні Зосі ўступаюць у разлад з суровай рэчаіснасцю. Яна і Паніча пакахала, таму што ён прыгожы. Зося - чалавек добрай душы, а такія людзі звычайна кахаюць вельмі моцна. Даверлівая, чулая, яна не можа вынесці здрады Паніча і спрабуе павесіцца паблізу палаца, каб такім чынам выказаць пратэст супраць панічовай здрады. Але дваровыя людзі яе ратуюць. І тады зацямненне находзіць на яе светлы, дапытлівы розум. Як бы прасвятлеўшы, глядзіць Зоська на пажар. Прасвятленне гэта сімвалічнае. Яна разам з Сымонам ідзе на Вялікі Сход. Сваю дарогу Зоська выснавала ў сваіх мроях-снах, праз паўмістычныя азарэнні поруч з думкамі пра Бога, разам з ідэаламі дабра, міласэрнасці, шкадавання, любові.
У кожнага героя шлях аказаўся сваім, адметным — і вялікая дружная сям'я Зяблікаў распалася. Марыля з малымі дзецьмі і Данілкам надзяваюць жабрацкія торбы, Сымон і Зоська ідуць на Сход, па Бацькаўшчыну. Але не супадаюць шляхі Марылі і Данілкі (з рознымі думкамі і мэтамі яны кіруюцца ў белы свет), і вельмі непадобныя Сымон і Зоська, каб ісці адным шляхам.Аўтар нібыта прызнае раўназначнасць усіх шляхоў, якія выбіраюць героі, прынамсі, сам не вылучае ніводзін як правільны. Так, жыццё жорстка карае даверлівасць і летуценнасць Зоські, але і Сымон нічога не дамагаецца, не можа адстаяць роднае гняздо.

Dont wonna be an american

Dont wonna be an american idiot !

Барановичи, Гимназия 5 ,

Барановичи, Гимназия 5 , списано

второе ЛШ....не писать...я списала уже

онличное

Списано

Ленинская Сш не списывать, 1ый

атличная

Самое нармальное сачыненне,мне за нево 9/9 благадарю

:)

У тебя столько ошибок..если бы писал сам точно не сдал бы!

г.Светлогорск, гимназия

г.Светлогорск, гимназия забрал

большое спасибо! Всё коротко

большое спасибо! Всё коротко и ясно.

Гимназия №61 г. Минска

Да усе добра! Вялiki дзякуй аутару!

раскиданае гняздо

сачыненне добрае, мне спадабалася,усё зразумела расказана,тое што и трэба.

Бобруйск, школа N29 я первый

Бобруйск, школа N29 я первый не списывать

КЛАССНАЯ ХАРАКТЕРИСТИКА.

классная характеристика. спасибо.

Школа 9, г. Мозырь не кому не

Школа 9, г. Мозырь не кому не брать

Я Першы нікому не браць СШ2

Я Першы нікому не браць СШ2 Мядзел!!!!!

дану вас таких сачыненей

дану вас таких сачыненей целый нет...

спасіб

спасіб

Спасибо, автор!

Спасибо, автор!

Не за что!

Не за что!

Спасибо большое.

Спасибо большое.

Кать, усё роуна тут не

Кать, усё роуна тут не бяспалеуна списваць -.-

Насть, ты бачыш иншы

Насть, ты бачыш иншы варыянт?
Ёсечка усё роуна нам зад надзярэ.

да.яна яшчэ тая паскуда. але

да.яна яшчэ тая паскуда. але ж у нас розныя тэмы...я разумею цябе, але гэта небяспечна, даражэнькая...сама ж напэуна разумееш

Какую тему лучше взять и

Какую тему лучше взять и списать где?

а можа яшчэ губазакатачную

а можа яшчэ губазакатачную машыну цябе купиць?

Иджь до дупы)

Иджь до дупы)

? гэта беларуски сайт,

?
гэта беларуски сайт, дзяучына

дзякуй, добра напісалі ...

дзякуй, добра напісалі ... гэтую лухту хоць чытаць самой не прыйшлося ...

спасибо вам

спасибо вам

супер

автору респект

сука бля!!! у моего

сука бля!!! у моего однокласника тож самое, а мне 2 поставили. вот говно

дорогуша,эта информация

дорогуша,эта информация только опорная. чтобы выписать какие то фразы или слова. все нормальные учителя просматривают в интернете эти статьи. поэтому старайтесь сами написать.знайте что тот кто учится на троя ки ,тому выше 4 за списывание с интернета не поставят.

да ну блять чел написал такое

да ну блять чел написал такое же сочинение ему 7/7 а мне бля 4/4

Сожалею

Жалко

Просто твою тетрадь позже

Просто твою тетрадь позже начали проверять и учитель спалил

бла бла бла

бла бла бла

Дзякуй! Вельмi добры артыкул

Дзякуй! Вельмi добры артыкул

Гж!

Гж!

Як нас знаходзяць

-

Апошнiя водгукi

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі