Па беларускім бітым шляху, Б'ючы ў кайданавы званы, Брыдзе чужынец, а з ім побач Хто? — Беларускія сыны! У беларускім вольным краі, З ярэмнай збрыўшы стараны, Царыць чужынец, а ў паслугах Хто? — Беларускія сыны! Над беларускай беднай хатай, Як полка вырвана з труны, Вісіць чужы сцяг, а трымае Хто? — Беларускія сыны! У Беларусі спеў чужацкі, Як над касцямі грутаны, Крумцяць чужынцы, а іх складам Хто? — Беларускія сыны! На беларускім буйным полі З вясны да новае вясны Растуць крыжы, а пад крыжамі Хто? — Беларускія сыны!
Апошнiя водгукi
2 года 46 недель назад
3 года 6 недель назад
3 года 9 недель назад
3 года 9 недель назад
3 года 25 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 33 недели назад
3 года 46 недель назад
3 года 47 недель назад
3 года 47 недель назад