Падчысціла ўзвіжанне ўсю зямлю шчыра, Ліст зводзе хмызняк заскаруслы... Злятаюцца буслы к адлёту у вырай, На сходку сыходзяцца буслы. Дзе плотам граніцу адвёў сабе выган, За прасла пашчэпліваў прасла, — За выганам буслы рашаюць суд мігам, Пакуль дню лучына не згасла. Хто Млечны Шлях ноччу дагледзіць не зблудзе, Хто мора адмерыць крыламі, — Той вылеціць толькі ў далёкія людзі, Той вылеце ў вырай з бусламі. Клякочуць, хлапочуць. I крыллі, і скабы Сусед аглядае суседа, Разводзяць і дзеляць, хто дужы, хто слабы, Хто болей, хто меней свет зведаў. Зрабілі агледзіны, зрадзілі раду, К канцу прыбліжаецца сходка, Шнур зладзілі к выраю ў згодзе і складу, Сціхае гамонка-клякотка. Ўжо мецяцца к лёту, ўжо хлопаюць крыллі... Бач, бусел адзін стаіць хмуры, — Яго аднаго усе неяк забылі, Адзін ён не змесціўся ў шнуры. Стаіць і чакае сабе прыгавору, — Знаў — буслава сходка не смешкі... Ой, болей яму не пабачыці мора, Не бачыці выраю сцежкі! I зноў ўсклекаталі крылатыя сябры: — Ён слабы, не наскага міру! Хай гіне, хто слабы, згнілі ў каго жабры! Смерць буслу, няздатнаму ў вырай! Смерць! смерць!.. Задымела пуховае пер'е, З-пад сэрца кроў хлынула стужкай... I, споўніўшы прыгавар, буслы ў бязмер'е, Узняліся за дружкаю дружка. Шнур доўгі паплёўся пад небам вячыстым, Плыў з клёкатам далей і далей, Аж згінуў з-пад вока у воблаках мглістых, Спавіўся ў туманныя хвалі. А там, а за выганам сцелецца поле, На полі рассыпаны косці, Над косцямі вецер гуляе, скаголе, Груган залятае у госці. А там, ля касцей залаціцца пярсцёнак А надпіс чужой на ім мовай: «Як вернецца бусел з нязнаных старонак Ка мне мілы вернецца ўзнова...»
Апошнiя водгукi
2 года 46 недель назад
3 года 6 недель назад
3 года 9 недель назад
3 года 9 недель назад
3 года 25 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 33 недели назад
3 года 46 недель назад
3 года 47 недель назад
3 года 47 недель назад