Любімось, мае суседзі! Кіньма сваркі, звадкі; Жыйма, як родныя дзеці Адной нашай маткі! Што ты маеш з сваёй звадкі, З дзікай ненавісці? Людзі толькі насмяюцца, I ўсёй той карысці. Людзі толькі насмяюцца, Ўрагі скарыстаюць, Над душой чорт запануе, Унукі цябе злаюць. А пачнема жыці ў згодзе Ў пачцівай, харошай, — Знойдзем долю, знойдзем волю, На зваротак — грошы. Ўрагам нашым прыступіцца Трудна тады будзе, Ды ў суседзяў ласку маюць Згодлівыя людзі. Дык любімася, суседзі! Кіньма сваркі, звадкі; Жыйма, як родныя дзеці Адной нашай маткі!
Апошнiя водгукi
2 года 46 недель назад
3 года 6 недель назад
3 года 9 недель назад
3 года 9 недель назад
3 года 25 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 33 недели назад
3 года 46 недель назад
3 года 47 недель назад
3 года 47 недель назад