Па жыццёвай па цярністай Пуцявіне йду, А за мной мая нядоля Гоне ўслед бяду. Бяда чорная такая Сунецца, бяжыць, Слёзы, жаласць насылае, Аж трудненька жыць. Смутна, смутна, цурком слёзы Льюцца з-пад павек, Хоць бы йшла ўжо смерць-магіла, Чымся так жыць век! Эй, пайду я ў бор шумячы, Песню запяю, Перад лесам выллю скаргу Горкую сваю. Дзе ты, доля, дзе ты, воля? Не знаць, не чуваць; Глуха стогнуць дубы, хвойкі, Галіны трашчаць. Каб, здаецца, абняў елку, Сагрэў бы сабой, А з людзьмі так неяк зімна, Жудка, божа мой. Акавала сонца праўды Няпраўды зіма, I як жыці, што чыніці? Разгадкі няма. Толькі чорная нядоля Сунецца, плыве, Хоць змагаюцца з ёй, гоняць, А яна жыве.
Апошнiя водгукi
2 года 46 недель назад
3 года 6 недель назад
3 года 9 недель назад
3 года 9 недель назад
3 года 25 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 33 недели назад
3 года 46 недель назад
3 года 47 недель назад
3 года 47 недель назад