Я не сокал зоркавокі, Не арол адважны, Што так думна за аблокі Ўзносіцца з іх кажны. Нават я не салавейка, Што пяе так слаўна, А я толькі верабейка, Ўзрошчаны пад Гайнай. Як ён, край шаную родны, Не ляту ў чужыя, I з зімой б'юся халоднай, Хоць-та сэрца ные. Як ён, сеў бы дзе на плоце I песні чырыкаў. Людцаў родных бы ахвоціў, К лепшай славе клікаў. Як ён сад — я хатку, поле Люблю, хоць не маю. З верабейкавай і доля Мая роўна, знаю. Верабейку стужа змора Або ястраб схваце, Мяне ж зломе маё гора, У зямлю кіне спаці. Над магілаю крыж з хаткай Паставяць мне людзі, Верабейкава ж дзіцятка Нада мной пець будзе. I мне будзе смуткаў меней, Лежачы ў заперці... За жыцця — слёзы, цярпенне А песні па смерці.
Апошнiя водгукi
2 года 46 недель назад
3 года 6 недель назад
3 года 9 недель назад
3 года 9 недель назад
3 года 25 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 33 недели назад
3 года 46 недель назад
3 года 47 недель назад
3 года 47 недель назад