Гэй, вольныя птахі, саколія дзеці!
У вырай! Да сонца вясёлкавым шляхам!
Час сонца схапіці і сонцам ірдзеці,
I зведываць светы арліным узмахам.
Гэй, вольныя птахі, патомкі крывічаў!
Да неба! Па зоры і гром перуновы...
Час крылле расправіць — пагудка ўжо кліча,
Ўжо віхры цярэбяць да шчасця шлях новы!
Гэй, вольныя птахі, ўладарнікі песні!
На шляхі, пад сцягі красы і свабоды!..
Час вылецець к славе з пагібельнай плесні
I песняй агністай дзівіці народы.
Апошнiя водгукi
2 года 51 неделя назад
3 года 12 недель назад
3 года 14 недель назад
3 года 14 недель назад
3 года 30 недель назад
3 года 37 недель назад
3 года 38 недель назад
3 года 52 недели назад
4 года 2 дня назад
4 года 2 дня назад