З павяўшай славы быўшых дзён, З магільных прадзедавых крас, Пад стогн няволі, путаў звон Мы зложым песню, зложым сказ, А так агністы, як пажар, А громкі так, як грому ўдар. I так, каб чуў і брат, і кат З нізін-далін, з высокіх гор; Ад меж да меж, ад хат да хат Зайграем свету ў дружны хор З жыццём у тон, з віхрамі ў тон, Пра свой папас, пра свой палон. Хай тое ўсё, што спала ў сне, Паўстане яваю жывой I светам блудным здрыгане, I панясе скрозь светач свой Ад краю ў край, між спячых сіл, Аж там — да бацькаўскіх магіл!
Апошнiя водгукi
3 года 8 недель назад
3 года 21 неделя назад
3 года 23 недели назад
3 года 23 недели назад
3 года 40 недель назад
3 года 46 недель назад
3 года 47 недель назад
4 года 9 недель назад
4 года 9 недель назад
4 года 9 недель назад