Магутнае слова, ты, роднае слова! Са мной ты на яве і ў сне; Душу мне затрэсла пагудкаю новай, Ты песень наўчыла мяне. Бяссмертнае слова, ты, роднае слова! Ты крыўды, няпраўды змагло; Хоць гналі цябе, накладалі аковы, Дый дарма: жывеш як жыло! Свабоднае слова, ты, роднае слова! Зайграй ты смялей, весялей! Хоць гадзіны сыкаюць, кружацца совы, Жывеш ты на хвалу людзей. Загнанае слова, ты, роднае слова! Грымі ж над радзімай зямлёй: Што родная мова, хоць бедная мова, Мілей найбагатшай чужой!
Апошнiя водгукi
6 дней 4 часа назад
1 неделя 2 дня назад
1 неделя 2 дня назад
3 недели 5 дней назад
7 недель 14 часов назад
13 недель 1 час назад
14 недель 3 дня назад
15 недель 1 день назад
17 недель 3 дня назад
17 недель 3 дня назад