1 Ой ты, Юрачка, Што не вучышся? Так да невукаў Ты далучышся. А як вырасцеш Ты няўмекаю, Усе высмеюць Недарэкаю. А ў нашага Юрачкі З'елі сала шчурачкі, Як пабег ён у лясок, Каб схавацца ад кніжок. А ў нашага Юрачкі У капоце дзюрачкі, Нарабіў ён іх сабе, Як стаў лазіць па вярбе. 2 Ой, ты, Юрачка, Што лянуешся, Хаткі нашае Не пільнуешся? Толькі бегаеш, Забаўляешся, Гэтак з кпінамі Напаткаешся. * * * А ў нашага Юрачкі Пагублены гузічкі, Ён тады іх пагубляў, Як з садочку уцякаў. А з нашага Юрачкі Сталі кпіць і курачкі, Што не мыўся цэлы дзень I бубніць, як авадзень. 3 Ой ты, Юрачка, Кінь ляніціся, Ды надумайся Ты вучыціся. Будзем цешыцца, Што ты вучышся I да невукаў Не далучышся.
Апошнiя водгукi
6 дней 4 часа назад
1 неделя 2 дня назад
1 неделя 2 дня назад
3 недели 5 дней назад
7 недель 14 часов назад
13 недель 1 час назад
14 недель 3 дня назад
15 недель 1 день назад
17 недель 3 дня назад
17 недель 3 дня назад