Як на свет радзіўся Янка, Як заплакаў многа-мала, — Пела маці над калыскай, А зязюлька кукавала: Ку-ку, ку-ку, кінь дакуку! Спі, саколік! Ку-ку, ку-ку! Як падрос, падняўся Янка, Як ганяць стаў ў поле стала, — На жалейцы граў дзень цэлы, А зязюлька кукавала: Ку-ку, ку-ку, кінь дакуку! Пасі статак! Ку-ку, ку-ку! Як вялікім вырас Янка, Як стаў сеяць шчыра, дбала, — За сяўбою пеў аб долі, А зязюлька кукавала: Ку-ку, ку-ку, кінь дакуку! Сей палетак! Ку-ку, ву-ку! Як ні сеяў пільна Янка,— Ўсё чагосьці не ставала: Янка сеяў — людзі жалі, А зязюлька кукавала: Ку-ку, ку-ку, кінь дакуку! Жаці будзеш! Ку-ку, ку-ку! Як старым-старым стаў Янка, Як пазбыўся сілы ўдалай,— Баіў байкі-казкі ўнукам, А зязюлька кукавала: Ку-ку, ку-ку! Кінь дакуку! Годзе баіць! Ку-ку, ку-ку! Як хавалі людзі Янку, — Галасілі многа-мала: — А нашто ж памёр ты, сейбіт!.. А зязюлька кукавала: Ку-ку, ку-ку! Кінь дакуку! Спі, саколік! Ку-ку, ку-ку!
Апошнiя водгукi
11 недель 6 дней назад
12 недель 2 дня назад
12 недель 2 дня назад
14 недель 6 дней назад
18 недель 21 час назад
24 недели 8 часов назад
25 недель 3 дня назад
26 недель 1 день назад
28 недель 3 дня назад
28 недель 3 дня назад