...О так! Я — пралетар!..
Яшчэ учора раб пакутны —
Сягоння я зямлі ўладар
I над царамі цар магутны!
Мне бацькаўшчынай цэлы свет,
Ад родных ніў я адвярнуўся —
Адно... не збыў яшчэ ўсіх бед:
Мне сняцца сны аб Беларусі!
...О так! Я — пралетар!..
Яшчэ учора раб пакутны —
Сягоння я зямлі ўладар
I над царамі цар магутны!
Мне бацькаўшчынай цэлы свет,
Ад родных ніў я адвярнуўся —
Адно... не збыў яшчэ ўсіх бед:
Мне сняцца сны аб Беларусі!
Пад нашэпты пушчаў-бораў,
Пад напевы завірухаў
Летапісец творыць творы,
А ты слухай, шчыра слухай.
Беглі векі, як ручаі
Паміж нашых сцежак, межаў, —
Чужаніца байкі баіў,
А ён толькі праўду рэжа.
Як жылі, як вечавалі,
Як пасля былі ў прыгоне,
Адаб'е, як у крышталі,
Летапісец наш сягоння.
Думкі мудрыя ён піша,
Нібы пацеркі з бурштынаў, —
Як пазбыцца лішніх крыжаў,
Як падняць дабро краіны.
Вызначае шлях наперад —
Дзе, кудой ісці нам лепей,
Каб не ўпалі зноў у нерат,
Каб палон не ашчарэпіў.
I ўзбуялі нашы людзі,
Пачалі ўвысь голаў высіць...
Зручна жыць на свеце будзе,
Калі ёсць свой летапісец!
Муха лётае па хаце I шукае стравы, А павук снуе ўжо сетку, У куце над лавай. Малачка ці крошку хлеба Знайсці муха хоча, I вось беленькага цукру Ўбачыла кусочак. Села, хобацік уткнула, Цукар ссе паволі, А наеўшыся, ўзнялася, Лётае уволю. Муха лётае навокал, У куток імкнецца, I не ўспела азірнуцца, Як ужо у сетцы. Дарма тузаецца муха, Парваць сетку хоча, Ўжо нічога не паможа, Ўжо павук засмокча.
З польскай
Апошнiя водгукi
2 года 44 недели назад
3 года 4 недели назад
3 года 6 недель назад
3 года 6 недель назад
3 года 23 недели назад
3 года 29 недель назад
3 года 30 недель назад
3 года 44 недели назад
3 года 44 недели назад
3 года 44 недели назад