1 О Крым, нязведаная казка Жыцця мінулага вякоў, Адным якія былі ласкай, Для іншых — скрыгатам акоў! У шумным пробегу сталеццяў Нішто цябе, Крым, не згняло, — Таксама цягнуць рыбу сеці, Таксама птушка мкне ў сіло. Адвечным ладам шуміць мора, А з ім — магнолія, платан... Аб чым яны з сабой гавораць, — Спытайся ночку ды туман! 2 На узбярэжжы крымскіх вод У неба сінь глядзіць Ай-Петры, — Над ёй аблокаў карагод, Пад ёй прапасцістыя нетры. Глядзіць Ай-Петры ў дол з вышын — На белы хаты, на палацы, На стужкі каменных пуцін — Плады нявольніцкае працы. А я — з далёкіх ніў пясняр — Па Гаспры з кута ў кут снуюся. Гняце мне думкі Крыма чар, Маркотна мне без Беларусі. 3 Гаспра, мілы мой прыпынак! Я ўжо скончыў свой спачынак I цябе я пакідаю, Да свайго імкнуся краю. Будзь прыветна, будзь здарова, Як татарка чарнаброва! Жыві доўга, як Ай-Петры, Хоць і веюць буйны ветры! Вам, магноліі, платаны, Кіпарысы і каштаны, Шлю я шчыра на прашчанне Ад бярозак прывітанне!
Апошнiя водгукi
2 года 37 недель назад
2 года 49 недель назад
3 года 15 часов назад
3 года 15 часов назад
3 года 16 недель назад
3 года 23 недели назад
3 года 23 недели назад
3 года 37 недель назад
3 года 37 недель назад
3 года 37 недель назад