Аўтарцы «Скрыпкі беларускай»

Яшчэ не ацэнена

Чутка йграеш, гулка йграеш
Ты на скрыпачцы сваей,
К небу з думкай падлятаеш,
Шчасця зычыш для людзей.

Уперагонку з салаўямі
Пайсці голас можа твой.
Грай жа, грай жа паміж намі!
Ваюй песняй з цемнатой.

Крэпкі струны тваёй скрыпкі,
Ў тваёй скрыпцы душа ё,
У руцэ сільнай смычок ліпкі
Лёгка ходзіць, як пярцо.

Павядзеш ты ім, і песня
Льецца — проста б слухаў век;
Неяк шчасна, то балесна
Сябе чуеш, чалавек.

Аб чымсь светлым, аб чымсь новым
Твая скрыпка грае нам;
Грае, грае, а ў ёй мова
Наша чуецца без плям.

Беларуса й яго жонку
Называеш ты людзьмі,
Беларусь, яго старонку,
Славіш песнямі сваймі.

Аж так хочацца, хоць сціха,
Тваёй скрыпцы ўтараваць, —
Піць з таго, што й ты, кяліха,
Аб чым граеш, апяваць.

Гэй, пяснярка, болей, болей
Нам на скрыпцы сваёй грай!
Прывітаем хлебам-соляй,
Дзякуй скажа родны край.

Бедна нашая старонка,
Яе ж люд бядней яе:
Не апеты песняй звонкай,
I цяпер хто ж апяе?

Хто? — як кінеш так прыгожа
Для сваіх ты йграць людзей.
...Эх! іграй жа той, хто можа:
Плакаць будзе весялей.

У сваим вершы Купала гаворыць

У сваим вершы Купала гаворыць што Элаиза пашкевич сваими творами можа симвализаваць беларуски народ
"Дзякуй скажа родны край."

Facepalm

Facepalm

Як нас знаходзяць

-

Апошнiя водгукi

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі