У караўніцах амшалых З галавы да ног, З дзікіх багнаў, перавалаў Выбрыў чорны бог. Вызваў пошасці, начніцы, Цемрай зазіяў; Тушыць новыя мглавіцы, Тушыць новы з'яў. Ногці смоллю разлапушыў, Ногці-верады, З гікам пудлівыя душы Гоніць дзе-куды. Цемравіца, суталока Зверзлася ў адно, Лезе звага, ненарока Ўсё на дно, на дно. З каршунамі, з курганамі Занялася прыць, — Чорны бог заняўся пламем, Чорны бог гарыць. Паланейся, развугляйся, Змейны чорны бог, — Ты йшчэ з белым не зраўняўся, Ты яго не змог!..
Не было такога верша.
Не было такога верша.