Нудна ў думках Тамаша, Нудна, адзінока, Рвецца сэрца і душа Недзе, эх! далёка! Птушкай бы ляцеў, ляцеў Весела, разгонна, Па-над хатку, па-над хлеў, Па-над бор зялёны. Эх! ляцеў бы глянуць, чуць Неба сіне мора, Як гуляюць, як жывуць Сонца, месяц, зоры. Стуль, спусціўшысь на сяло, Так туліў, туліў бы Ўсё, ўсё чыста пад крыло: Брата, вёску, скібу. . . . . . . . . . . . . . . . . . Нудна ў думках Тамаша, Нудна, адзінока, Рвецца сэрца і душа Недзе, эх! далёка!..
Апошнiя водгукi
4 дня 21 час назад
1 неделя 21 час назад
1 неделя 21 час назад
3 недели 4 дня назад
6 недель 6 дней назад
12 недель 5 дней назад
14 недель 2 дня назад
15 недель 5 часов назад
17 недель 1 день назад
17 недель 1 день назад