Генацвале

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Снег бялеецца ў вышынях,
На гары, на стромкай скале,
Кветкі квецяцца ў даліне, —
Ў сонцы, ў кветках Генацвале*.

Было люба мне ў Цхалтуба,
У жыватворнай цёплай цхалі**,
Было люба, як галубіў
Цябе ў думках, Генацвале.

Ты лячыла ўсмешкай мілай,
Твае лекі чаравалі,
Сны чароўныя будзіла
Ты, грузінка, Генацвале.

Ой, паеду я далёка,
Сэрца сціснецца ад жалю,
Будзе сумна, адзінока
Без цябе мне, Генацвале.

Будуць сніцца скалы, горы,
Грузіі цудоўнай далі,
I адна ты з ясных зораў
Сніцца будзеш, Генацвале.

Эліко, маё світанне,
Смутна зоркі мне міргалі...
«Суліко» на адвітанне
Праспявай мне, Генацвале!

*Генацвале (грузінск.) — милая.
**Цхалі (грузінск.) — вада.

Як нас знаходзяць

-

Апошнiя водгукi

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі