I вецер, і сокал, і я — Сыны адной долі-жыцця, Наводзім маркотныя мы I думы і песні адны. Разняў вецер крыллі свае, Ляціць, і шуміць, і пяе; Пяе а свабодзе сваей, Пяе а бязволлі людзей. Як вецер, і я б так ляцеў, Як вецер, аб тым самым пеў, Як вецер, свабодны мой дух, Хоць гора цягаю ланцуг. Пад зорамі сокал завіе, Глядзіць па-арлінаму ўніз. Там сокалу свету не жаль; Мілей яму небная даль. Як сокал, і я б мкнуў да зор: Там сонца, раздолле, прастор; Без жалю б пакінуў зямлю, I хатку, і долю сваю. I вецер, і сокал, і я — Сыны адной долі-жыцця, Наводзім маркотныя мы I думы і песні адны.
Апошнiя водгукi
2 года 46 недель назад
3 года 6 недель назад
3 года 9 недель назад
3 года 9 недель назад
3 года 25 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 33 недели назад
3 года 46 недель назад
3 года 47 недель назад
3 года 47 недель назад