Каб я князем быў ўладарным Гэтых ніў і хат, — Быў бы князем гаспадарным, Вёў бы добры лад; На пасадным месцы б селі Права і закон, Праўду вечную ўсе б мелі — Вечавы свой звон. Не цягнуў бы я з падданых Крыўдай соль і хлеб, — Кожны сам сабе ад рана Малаціў бы цэп. Каб я сонцам залацістым Плаваў над зямлёй, Быў бы сонейкам вячыстым Летам і зімой. Не лажыўся б на разлогі Непраглядны цень, Асвятляў бы ўсе дарогі Ўночы і удзень. Гадаваў бы ў вечным цвеце Поле і лугі. Распаліў бы ўсе на свеце Путы-ланцугі. Каб я рэчкай быў міжгорнай На зямлі маёй, Быў бы рэчкай жыватворнай Для старонкі ўсёй. Ажыўляючай крыніцай Быў бы наяву, Чыстай, шклістаю вадзіцай Змыў бы сон-траву. На засушаныя кветкі Клаўся бы расой I каціўся б праз палеткі Светлай паласой. Каб я птушкай быў крылатай, Пець і летаць мог, Быў бы птушкай незаклятай, Па расе не сох. Груганом бы я не крумкаў, Не наводзіў слёз, А на крыллях нашу думку Да бога б панес. Крыўду-ведзьму нашых межаў, Беднату і цьму, — Ўсё б папраўдзе, як належа, Вылічыў яму...
Апошнiя водгукi
2 года 43 недели назад
3 года 4 недели назад
3 года 6 недель назад
3 года 6 недель назад
3 года 22 недели назад
3 года 29 недель назад
3 года 30 недель назад
3 года 44 недели назад
3 года 44 недели назад
3 года 44 недели назад