Я кароль над каралямі, Пан я над панамі! Што мне значаць і цары ўсе, — Пасудзіце самі. Тругу-гугу! Тругу-гугу! Дзьму я ў рог вайсковы: Гэта знак даю падданым З трубы берастовай. Лясь-лясь! Лясь-лясь! — зброяй лясну Ўправа, ўлева громка: Гэта страшу я падданых Пугай доўгай, ёмкай. I сабраў сваіх падданых I павёў, павёў я Цераз горы, цераз долы, За гай, за дуброўе. Тругу-гугу! Тругу-гугу! Зноў трублю сярдзіта; Лясь-лясь! Лясь-лясь! — свішчу зброяй Грозна, санавіта. I усеўся я на троне — На карчы яловым, А падданыя падданяць, — Не буркнуць ні слова. Толькі — скуб-скуб! Скуб-скуб траўку Згодна ды пакорна, Ажно рэха ад скубання Коціцца прасторна. Толькі часам мм-у, мм-у! — Замычыць цялятка; Бэ-э, мэ-э! Бэ-э, мэ-э! — Забляе ягнятка. Рох-рох, цох, цох! Кві, кві, кві-кві!— Пісне парасятка, Ды гі-гі-гі! — адыржэцца Недзе жарабятка. А я важна, а я пышна Сяджу на пасадзе, На падданых пазіраю, Як дзе на парадзе. Сонца косы млоснай спёкай Сцелюцца на полі, А ў дуброве штось шапоча Ліст з лістком паволі. Куку-куку! Куку-куку! — Кукуе зязюля; Піць-піць! Піць-піць! — каня кліча, Як бы после гуляў. Ву-ву! Ву-ву! — загудзеў жук Каля вуха смела; Ззынь-ззынь! Ззынь-ззынь! — з мёдам з кветкі Пчолка зазвінела. Сэрца мне затрапятала. I я без прынукі — Шась трубу сваю на плечы Ды жалейку ў рукі! Туль-туль-лілі! Туль-туль- лілі! — Граю, не зважаю; Туля-ляля! Туля-ляля! — Птушкам падцінаю. Гуля-ляля! Не кароль жа Я над каралямі? Я, мой статак, сонца, поле?.. Пасудзіце самі!
Апошнiя водгукi
2 года 43 недели назад
3 года 4 недели назад
3 года 6 недель назад
3 года 6 недель назад
3 года 22 недели назад
3 года 29 недель назад
3 года 30 недель назад
3 года 44 недели назад
3 года 44 недели назад
3 года 44 недели назад