Дзе вы, брацці-ўдальцы, дзе вы, хлопцы-касцы? Гэй, дакуль на вас трэба чакаць? Час вам косы кляпаць, час вам на сенажаць, Час вам сілу сваю паказаць! Пакуль згіне раса, хай засвішча каса, Няхай вале ў пракосы траву; Няхай прыйдзе канец на сівец, на званец, — Хай пазнаюць усе грамаду! Сонца паліць агнём, пот ліецца цурком... Гэй, прывыклі да гэтага вы! Як вы толькі ўзраслі, к працы цяжкай ішлі, I ніхто не жалеў вас ані! Пот ліецца цурком — абмахні рукавом Дый касой замахай весялей, I з упаўшай грудзі песню слёз завядзі, Песню родную долі сваей! Песню пей і касі, пакуль ясныя дні, Пакуль хмараў на небе няма; Зямля, плуг і каса — гэта наша краса, Гэта наша пацеха адна!..
Апошнiя водгукi
22 часа 3 минуты назад
22 часа 4 минуты назад
2 недели 4 дня назад
5 недель 6 дней назад
11 недель 5 дней назад
13 недель 2 дня назад
14 недель 5 часов назад
16 недель 1 день назад
16 недель 1 день назад
16 недель 2 дня назад