Мы і з сошкай ішлі, і з баронкай ішлі
Заслужыцца на ласку ў цябе,
I гной везлі, траслі на пусцейшай раллі
Сеяць шлі аж па трэцяй арбе.
I свянцілі цябе, ідучы засяваць,
Выбіралі к сяўбе лепшы дзень,
А на лета цябе ўсёй сям'ёй шлі збіраць,
Сцераглі хмары, ўбачыўшы цень.
У калядны ж мароз, як шум дзікай зімы,
Слаў пракляцце і нам, і жыццю,
Шлі, не гледзя на ўсё, на ток досвіткам мы,
Шлі з цапамі па плату сваю.
I ўсё шчыра табе паслугоўвалі так,
Каб на воку нас, бедных, ты меў...
А ты што нам зрабіў, адплаціўся ты як?
Ці ты нас хаця чуць пажалеў?
За наш труд над табой, за пот, кроў над табой,
Як прыйшлося ды легчы на стол, —
Ты спынуўся ад нас за дзесятай гарой,
Ты счураўся замучаных сёл.
Апошнiя водгукi
2 года 51 неделя назад
3 года 12 недель назад
3 года 14 недель назад
3 года 14 недель назад
3 года 30 недель назад
3 года 37 недель назад
3 года 38 недель назад
3 года 52 недели назад
4 года 2 дня назад
4 года 2 дня назад