Хлопчык і лётчык

Яшчэ не ацэнена

— Мой мілы таварыш, мой лётчык,
Вазьмі ты з сабою мяне!
Я — ведай — вялікі ўжо хлопчык
I ўмею ўжо лётаць у сне.

Мне мама сягоння казала,
Што стукнула мне ўжо сем год.
Табе гэта, можа, і мала,
А мне ляцець толькі ў палёт.

Мне ўжо надакучыла дома —
У дзіцячы хадзі адно сад.
А так паглядзеў бы, вядома,
На іншы парадак і лад.

Вазьмі ж мяне, лётчык, хачу я
Пабыць у людзях, паглядзець,
Як месяц на небе начуе,
Як блукае ў лесе мядзведзь,

Як свецяцца ночкаю зоры,
А днём не відаць іх чаму,
Як рэчкі ў далёкія моры
Улетку плывуць і ўзіму.

На моры зірнуць хоць раз вокам,
Як ходзяць па іх караблі,
Ляцеці далёка, высока
Ды так пабываць і ў Крамлі...

Вось гэтак у добрым здароўі
Мы будзем ляцець і ляцець.
Вазьмі ж мяне, лётчык, з сабою,
Не будзеш ты клопату мець!

Цудоуны верш и лепш читаць на

Цудоуны верш и лепш читаць на беларускай мове

А мне бабушка в детстве

А мне бабушка в детстве читала. Может даже единственное что по-белорусски. Вспоминаю. Всё-таки откладывается в памяти. Нужно детям читать.

Учила 43 года назад. А до сих

Учила 43 года назад. А до сих пор помню! Очень трогательное стихотворение!!!

классный стих!

классный стих!

хлопчык и лётчык

класс !!!!!!Ё!!!

Гэта цуд - і верш, і яго

Гэта цуд - і верш, і яго сэнс. Вучыла ў школе 40 гадоў таму, і раптам усплылі радкі. Адразу захацелася прачытаць іх унукам - школьнікам і не толькі. Усе адбылося цудоўна, ацанілі, пахвалілі, бегаюць з радкамі на вуснах і паўтараюць. Чытайце дзецям, расказвайце. Будзе толк.З павагай _ бабуля, і не толькі...

У дзяцінстве я часта хварэў.

У дзяцінстве я часта хварэў. Маці, каб мне не было страшна аднаму сядзець у хаце, брала ў школьнай бібліятэцы шмат добра ілюстраваных кніг. Сярод іх быў і Я. Купала. Добра памятаю гэты верш з прыгожымі малюнкамі, якія і зараз перад вачмі, хоць і прайшло з таго часу больш паловы стагоддзя. А потым і ўвогуле стаў... летчыкам. Аблятаў усю нашу родную Беларусь уздоўж і поперак. І ў кожнай весачцы адно: "Дзядзька летчык, пакатай!"

Апошнiя водгукi

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі