«У суботу еду ў Стоўбцы да Коласа». З пісьма Янкі Купалы ад 26 ліпеня 1912 года Да Стоўбцаў Купала ехаў. Сышоў з цягніка спехам... Значыць, недзе тут родны Коласаў кут? Родны ды паднявольны. Калі што не так — у астрог. «А як дабірацца да Смольні? Хто б тут параіць мог? Дарога зусім незнаёмая...» Чуе Купала ў адказ: «А вы ідзіце да Нёмана. Вось гэтай сцяжынай якраз. Пойдзеце па-над ракою, не збочвайце нідзе. Рака вас і прывядзе. Да Смольні падаць рукою... » Так і кіруе Купала. Купала прыспешвае крок. Шыр нёманская заззяла, завабіла здалёк. Плынь нёманская дыхнула свежасцю густой, сустрэла прахожага чула — з яго імклівай хадой. Нібы благаслаўляла, давала сілы і ўздым... Ідзе, ідзе Купала нёманскім берагам тым. Купала да Коласа ідзе, Купалу Нёман вядзе, Рака вяла, спрыяла, бы ведала, што да чаго, хто ідзе да каго... Да Коласа — Купала. Ведала як быццам, што нельга іначай тут, — сустрэча павінна адбыцца, павінен збыцца цуд. He вылазка на прыроду, не святочны пікнік... Тут — служэнне народу, тут — сумлення крык. Купала да Коласа ідзе, Купалу Нёман вядзе, Ускрыкнула звонка, голасна птушка недзе ў трысці, Купала ідзе да Коласа, не можа не ісці. Ці рана на Івана, ці ў нейкі іншы дзень так ім наканавана: адзін аднаго сустрэнь! Адзін з другім сустрэнься, Дайце братні зарок — па-брацку — да песні песня, па-брацку — да кроку крок! Адзін у полі не воін. Два берагі у ракі. Купала і Колас — двое, як гэтыя два берагі. У гэтым краі хапала міжусобіц і здрад... Да Коласа — Купала ідзе як да брата брат. Каб шэрагам адзіным пайсці на вялікі сход — па бацькаўшчыну, па радзіму, па шчаслівы народ. Купала да Коласа ідзе, Купалу Нёман вядзе... Анатоль Вярцінскі
Апошнiя водгукi
2 года 44 недели назад
3 года 4 недели назад
3 года 6 недель назад
3 года 6 недель назад
3 года 23 недели назад
3 года 29 недель назад
3 года 30 недель назад
3 года 44 недели назад
3 года 44 недели назад
3 года 44 недели назад