Мусіць трэба было

Сярэдняя: 5 (1 голас)
                                        Пасвячаю
                                        Ул. Станкевічанцы

Ці на небе не мільён зорак льсніць!
Кожна зорка дзесь кагось весяліць
Толькі ж месца там не стала
Для адной, што мне б міргала...
      Мусіць трэба было!

Ці то мала ўдоўж і ўшыр вырас свет?
Для ўсіх даў ён і прыпын і прывет.
А я век, як тое зданне,
Не знайшоў сабе прыстання...
      Мусіць трэба было!

Ці дарожак і на захад і ўсход
Легла мала на зямлі з году ў год?
Бо след к шчасцю на ўсім свеце
Не судзіў мне бог сустрэці...
      Мусіць трэба было!

Ці то вецер толькі ў волі жыве —
Дзе захоча і ляціць і плыве?
Я ж куды ні пасуліўся,
Ўсюды ў путах толькі віўся...
      Мусіць трэба было!

Ці зямелька не гадуе людзей, —
Ці ў іх сэрца ястраб выпіў з грудзей?
Бо дзе з сэрцам ні звяртаўся —
Я на камень натыкаўся...
      Мусіць трэба было!

Ці дзявочы ручкі звялі ў бядзе?
Ці ж нікога не галубяць нідзе?
Каб я лёг і ў дамавіне —
Воч ніхто мне не зачыне...
      Мусіць трэба ўжо так!

Як нас знаходзяць

-

Апошнiя водгукi

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі