Мужык

Сярэдняя: 4.2 (34 галасоў)
Што я мужык, усе тут знаюць,
I, як ёсць гэты свет вялiк,
З мяне смяюцца, пагарджаюць, —
     Бо я мужык, дурны мужык.

Чытаць, пісаць я не ўмею,
Не ходзіць гладка мой язык...
Бо толькі вечна ару, сею, — 
     Бо я мужык, дурны мужык.

Бо з працы хлеб свой здабываю,
Бо зношу лаянку i крык,
I свята рэдка калi знаю, —
     Бо я мужык, дурны мужык.

Галеюць дзеці век без хлеба, 
Падзёрты жончын чаравік, 
Не маю грошы на патрэбу, — 
     Бо я мужык, дурны мужык.

Заліты потам горкім вочы;
Ці я малы, ці я старык, —
Працую, як той вол рабочы, —
     Бо я мужык, дурны мужык.

Як хвор ды бедзен – сам бяруся
Лячыць сябе: я чараўнік!
Бо я без доктара лячуся, —
     Бо я мужык, дурны мужык.

Што голы я павінен згінуць,
Як той у лесе чашчавік,
І, як сабака, свет пакінуць, —
     Бо я мужык, дурны мужык.

Але хоць колькі жыць тут буду,
Як будзе век тут мой вялік,
Ніколі, браткі, не забуду,
     Што чалавек я, хоць мужык.

І кожны, хто мяне спытае,
Пачуе толькі адзін крык:
Што хоць мной кожны пагараджае,
     Я буду жыць! — бо я мужык!

ООО "Интернетсфера"

Это стихотворение Янки Купалы пользователь форумов talks.by "Каждый день" обозвал 2.1.12 :

2.1.12. Не допускайте применения некорректных приемов общения и ведения дискуссий, в частности:

- всех форм провокаций, в том числе Троллинга и Флейма (употребления в Сообщениях, названиях Тем, Никах, Аватарах и Личных подписях, рангах слов и выражений, призванных спровоцировать конфликт; личных выпадов; некорректного обсуждения внешности Пользователей/Модераторов и/или третьих лиц; некорректного высмеивания мнения оппонентов, споров ради спора; незаметного искажения смысла слов оппонентов, необоснованных обвинений других в провокациях; умышленного, с целью досадить, создать невыносимые условия для общения, преследования конкретного Пользователя или организации его травли несколькими Пользователями; размещения или использования в качестве Аватаров изображений, призванных спровоцировать конфликт и т.п.);

- правок либо удаления своих Сообщений (изменения названия Тем) после появления в Теме ответов на них, с целью искажения или сокрытия их первоначального смысла.

Корректное, взвешенное и аргументированное высказывание мнения провокацией не является.

Меру корректности и достаточность уровня аргументации определяет Модератор.

адказ праз 111 гадоу

Што дзед мужык быу - гэта прауда
I як есць цэлы сьвет вялiк,
Мяне усюды паважаюць,
Адукаваны ж я мужык
***
Чытаць пiсаць умею добра,
I гладка ходзiць мой язык,
Я зараз не ару, не сею
Адукаваны ж я мужык
***
На працу езжу на трмваi,
Пяшком хадзiць я не првык,
I маю добрыя заробкi?
Адукаваны ж я мужык
***
I кожны, хто мяне спытае,
Той не пачуе зараз крык,
З людзьмi я цiха размауляю,
Адукаваны ж я мужык
***
Няма паноу цяпер нiякiх,
Нам не патрэбен панскi крык,
Патрэбны людзям хлеб ды сала,
I значыць будзе жыць мужык!

Выдатны верш!!!

З гэтага моманту, "Мужык"- мой любимы верш беларускага аутара.

Мне вельмi спадабауся гэты

Мне вельмi спадабауся гэты верш

Пачытайце "Пагоню"

Пачытайце "Пагоню" Багдановіча, так сама моцны верш.

Сказка...не пра нас

Сказка...не пра нас

Як нас знаходзяць

Апошнiя водгукi

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі