Божа! гэткі свет тут
Моц стварыла твая!
Дзе ж мой дом, дзе мой люд?
Дзе айчызна мая?
Дзе той час, у яком
Тут кіпела жыццё?
Свой народ быў кругом
I любіў сваё ўсё!
Сваю песню ў лад свой
Не стыдаўся запець,
I сярмяжкі сівой
Не стыдаўся надзець!
Весяліўся народ,
Аж грымела сяло!
Ва ўсіх светлы паглёд,
Ва ўсіх шчасце цвіло.
А цяпер, а цяпер
Не відаць ясных зор,
Хоць сабе сам не вер, —
Знікла ўсё, як віхор!
Знікла ўсё, як імгла,
Няма славы таей;
Злая доля змагла
I мой край, і людзей!
Адны ў шар курганы —
Сведкі бітваў — стаяць;
Косці к ім груганы
Прылятаюць збіраць.
Прашмыгаюць вужы,
Канюх моліцца «піць»,
Воўк прабег па мяжы,
Далей спіць усё, спіць!
Сучасны час
Суромна, што сення гэта прауда.
Што сення гэта усе ёсць.
Прападае культура беларуская...