Пад нашэпты пушчаў-бораў,
Пад напевы завірухаў
Летапісец творыць творы,
А ты слухай, шчыра слухай.
Беглі векі, як ручаі
Паміж нашых сцежак, межаў, —
Чужаніца байкі баіў,
А ён толькі праўду рэжа.
Як жылі, як вечавалі,
Як пасля былі ў прыгоне,
Адаб'е, як у крышталі,
Летапісец наш сягоння.
Думкі мудрыя ён піша,
Нібы пацеркі з бурштынаў, —
Як пазбыцца лішніх крыжаў,
Як падняць дабро краіны.
Вызначае шлях наперад —
Дзе, кудой ісці нам лепей,
Каб не ўпалі зноў у нерат,
Каб палон не ашчарэпіў.
I ўзбуялі нашы людзі,
Пачалі ўвысь голаў высіць...
Зручна жыць на свеце будзе,
Калі ёсць свой летапісец!
Апошнiя водгукi
2 дня 5 часов назад
5 дней 6 часов назад
5 дней 6 часов назад
3 недели 1 день назад
6 недель 3 дня назад
12 недель 3 дня назад
13 недель 6 дней назад
14 недель 4 дня назад
16 недель 6 дней назад
16 недель 6 дней назад