Янка Купала — гэта мы. Мы, якімі павінны былі быць, ды не збыліся. Мы, якімі мусіма стаць. Бог аднойчы злітаваўся над намі, беларусамі, I паслаў нам Янку Купалу, Надзяліўшы яго Лёсам, блізкім да Сына Свайго Улюбёнага. Хто верыў, а хто камянямі кідаў. Хто йшоў следам, а хто прадаваў яго. I ўкрыжавалі на Галгофе часу. I ўваскрос у кожным шчырым беларусу. Янкам Купалам бачым. Янкам Купалам верым. Янкам Купалам вяртаем Беларусь у Беларусь. Будзем слухаць Янку Купалу. Пачуйма Янку Купалу. Марыў Купала пра гордае шэсце Праўды, А перад ўсім, З цэлым народам гутарку весці Думаў, Але не з глухім! Хай жа сэрца нашае не аглухне! Дык прысягнем следам за Янкам Купалам: Жыве Беларусь! Рыгор Барадулін
Апошнiя водгукi
2 дня 5 часов назад
5 дней 6 часов назад
5 дней 6 часов назад
3 недели 1 день назад
6 недель 3 дня назад
12 недель 3 дня назад
13 недель 6 дней назад
14 недель 4 дня назад
16 недель 6 дней назад
16 недель 6 дней назад