Паклон мой народу за песні

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

Аб горы, няволі народа.
Аб тым, што народ мой ускрэсне,
Была мая ў цяжкіх нягодах
Скаваная, сумная песня.

Народныя думы і казкі
Давалі мне сілы нямала,
А моладасць прагнула ласкі,
А моладасць ласкі не знала.

А песня з народам упобач
Ішла і хісталася ў полі,
Гаротнасць была яе здобыч, —
Спявала ў праклятай няволі.

I крыўда крывава смактала
Мне долю маю маладую.
Мінула пракляццяў навала,
Год дваццаць у шчасці жыву я.

I сёння не тое, іначай, —
Не знаюць стамлёнасці думы,
Душа не сумуе, не плача, —
Пявучыя вокала шумы.

Гамоняць зялёныя сосны,
Шумяць у прысадах бярозы.
Жыву я ў квяцістыя вёсны,
Знікуль не пужаюць пагрозы.

Сягоння з народам шчаслівым
Я святкую свята ўрачыста.
Багаты ўраджаямі нівы,
Буяюць, пяюць каласіста.

У песнях павыраслі крыллі,
Лунаюць пад неба, край свету;
Хоць продкі заснулі ў магіле,
Красуюць патомкі за гэта.

Паклон мой народу за песні,
Што даў, навучыў, як складаюць, —
Спяваў іх калісь у прадвесні,
Сягоння вясну апяваюць...

Як нас знаходзяць

-

Апошнiя водгукi

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі