Дружа мой, сокале ясны, крылаты,
Крыллі навекі апалі твае, —
Ты ўжо не прыйдзеш на нашыя святы,
Голас твой песень для нас не спяе.
Слёзамі дожджык пальецца на грудзі,
Насып-магілку абсыпе расой, —
Слёзы высушываць сонейка будзе,
Сонейка будзе заўсёды з табой.
Восенню кветкі завянуць у полі,
Кветцы засохшай ізноў не цвісці, —
Думкі твае не завянуць ніколі,
Думкі аб нашым прыгожым жыцці.
Апошнiя водгукi
4 года 21 неделя назад
4 года 33 недели назад
4 года 36 недель назад
4 года 36 недель назад
5 лет 4 дня назад
5 лет 7 недель назад
5 лет 8 недель назад
5 лет 21 неделя назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 22 недели назад