Бяжыць шыбка ручаінка Па жвіровым дне; Жыве ў вёсачцы дзяўчынка, Ўпадобная мне. Ў ручаінцы днём і ночай Вадзіца бурліць; У дзяўчынкі гараць вочы, Кроў кіпіць, кіпіць. Эй! так хочацца вадзіцу З той крынічкі браць; Дзяўчыначку белаліцу Туліць, цалаваць. На млын грэбляй ручаінку Здзержу, перайму; Ненаглядачку-дзяўчынку За жонку вазьму. Млынок будзе малоць збожжа Для добрых людзей; Плакаць жоначка паможа У хатачцы маей.
Апошнiя водгукi
3 года 10 недель назад
3 года 22 недели назад
3 года 25 недель назад
3 года 25 недель назад
3 года 41 неделя назад
3 года 48 недель назад
3 года 49 недель назад
4 года 10 недель назад
4 года 11 недель назад
4 года 11 недель назад