Пагнуўшы ў крук худыя спіны, Сярпом махаючы крывым, Мы, жонкі, ўдовы і дзяўчыны, Пры доўгай постаці стаім. I дружна жнём, I паддаём Адна адной Ахвоты больш, I песню жаласна пяём. Асобна кожную загонам Нас надзяліў пан-дабрадзей, А над усімі злы аконам Стаіць, ганяе жаць бардзей. I мы ўсё жнём і г. д. Агніста сонца прыпякае, Ў губах язык засох, як косць, Пот горкі вочы залівае, Змачыў кашулю ўсю як ёсць. А мы ўсё жнём і г. д. Серп прыбаўляе ранаў косых, Павеку рэжуць асцюкі, Як п'яўкі, смокчуць кроў з ног босых Аржоння вострыя сукі. Але мы жнём і г. д. Мы жнём, растуць снапы і мэтлі, Мы жнём людзям, адно пабач: Гаротным нам хоць лезь у петлі, — Працуй на полі — дома плач. I ўсё ж мы жнём і г. д. Гэй, жнема, бабкі і дзяўчынкі, Гаруйма: гора — не напасць; Пан справіць гучныя дажынкі: За пот, кроў, слёзы — водкі дасць! Мы будзем піць, Як гора п'ём, Паноў хваліць I дружна ім Скрозь слёзы песню прапяём.
Апошнiя водгукi
2 года 44 недели назад
3 года 4 недели назад
3 года 6 недель назад
3 года 6 недель назад
3 года 23 недели назад
3 года 29 недель назад
3 года 30 недель назад
3 года 44 недели назад
3 года 44 недели назад
3 года 44 недели назад