У кожнага — свой Купала...
У мяне ён — само Купалле,
само неўміручае свята
песень,
кветак,
кахання,
кастроў...
У кожнага — свой Купала…
У мяне ён — само змаганне,
сама неўміручая прага
свабоды,
годнасці,
праўды,
сяброў.
Мае трывогі — Купала,
і перамогі — Купала.
Маё трыванне — Купала,
маё шанаванне — Купала...
Маёй куванне зязюлі,
майго кананне татулі
якраз на Івана Купалу, —
усё гэта Янка Купала,
чым я жыву — Купала...
З днём нараджэння,
жыццё!
Еўдакія Лось
Апошнiя водгукi
2 дня 5 часов назад
5 дней 6 часов назад
5 дней 6 часов назад
3 недели 1 день назад
6 недель 3 дня назад
12 недель 3 дня назад
13 недель 6 дней назад
14 недель 4 дня назад
16 недель 6 дней назад
16 недель 6 дней назад