Схілілася нада мной святое
Святам свянцонае
Маміна слова.
Недзе над Вечаллем,
Над Палатою
Сонца ўзыходзіла светлагалова.
Потым
Душу агарнула журбою
Ды варажбою
Купалава слова,
I наказала застацца сабою,
Каб беларусам —
Абавязкова!
Каб не пакінула
Наская сіла,
Іскры красала
Старанна падкова.
Маміна слова
Мяне пераксціла,
Багаславіла
Купалава слова.
Рыгор Барадулін
Апошнiя водгукi
4 года 5 недель назад
4 года 17 недель назад
4 года 19 недель назад
4 года 19 недель назад
4 года 36 недель назад
4 года 42 недели назад
4 года 43 недели назад
5 лет 5 недель назад
5 лет 5 недель назад
5 лет 5 недель назад