...А ты, сіраціна, жыві,
Як ветрам лісток адарваны, –
Ні месца табе на зямлі,
Ні радасці з песень жаданай,
Нясі сваю ношку жыцця
Між наспаў-курганаў магільных,
Без веры ў свой цэль, без пуцця,
Расплаканы ў жальбах бяссільных.
Як цень з таго свету, ідзі,
Не знаючы ў долі сірочай
Ні сэрца з дзявочай грудзі,
Ні сонечнай ласкі дзявочай.
Жыві і сні сны аб вясне,
Ды думай адно, сіраціна.
Што нават ніхто не ўздыхне
Калісь над тваёй дамавінай.
музака под стих"...А ты, сіраціна, жыві
нажаль няма