Вёска

Яшчэ не ацэнена

Горы ды каменне,
Вузкія палоскі:
Гэта наша поле,
Поле нашай вёскі.

Курныя аконцы –
Каб святла хоць трошкі:
Гэта нашы хаты,
Хаты нашай вёскі.

Лапці ды сярмягі –
Як абраз не боскі:
Гэта нашы людзі,
Людзі нашай вёскі.

Карчмы ды астрогі,
Крыжыкі, бярозкі:
Гэта наша доля,
Доля нашай вёскі.

водгук на верш

Мне усе прыемна чытаць на беларускай мове.
З павагай да Я.Купалы.
Лявон.

Як нас знаходзяць

-

Апошнiя водгукi

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі