Няма хлеба, няма солі, — Чужому рабі; Няма шчасця, няма долі, — Вось тут і жыві! Во зіма, — мароз вялікі, — Дровы ў Мінск цягні; Дзеткі змёрзлі: енкі, крыкі, — Вось тут і жыві! Прайшла зімка, цёпла стала, Вясна на зямлі, А тут корму, хлеба мала, — Вось тут і жыві! Вясна, лета — час рабочы: Ары, касі, жні; Пот крывавы заліў вочы, — Вось тут і жыві! Прайшло лета, прыйшла восень, Падаткі нясі, А дзяцей абдзёртых восем! — Вось тут і жыві! Вот і будзь шчаслівы, браце, Долі не кляні: Холад, голад, бяда ў хаце, — Вось тут і жыві! Працуй цяжка дні і ночы, Пагарду цярпі; Сказаў праўду — дзяруць вочы, Вось тут і жыві! У палацы п'юць, гуляюць, Свецяцца агні; Мяне ж з хаты выганяюць, — Вось тут і жыві!
Апошнiя водгукi
4 дня 21 час назад
1 неделя 22 часа назад
1 неделя 22 часа назад
3 недели 4 дня назад
6 недель 6 дней назад
12 недель 5 дней назад
14 недель 2 дня назад
15 недель 5 часов назад
17 недель 1 день назад
17 недель 1 день назад