Выйдзі...

Сярэдняя: 4 (30 галасоў)
Ўстань ты, старонка, родная маці!
Годзе зімовага рабскага сну,
Годзе табе ўжо слёзна ўздыхаці, —
Выйдзі на поле, на сенажаці,
      Выйдзі спаткаці вясну!

Скінь лахманы, што доўгія векі
Ты валачыла з кастры, з палыну;
Выйдзі з-пад дзікай зімняй апекі,
Што над табою строіла здзекі, —
      Выйдзі спаткаці вясну!

Вырылі сцюжы віхрамі, снегам
Яму глыбоку табе не адну;
Снежныя насыпы мела начлегам...
Глянь, снягі таюць, рэчкі йдуць бегам...
      Выйдзі спаткаці вясну!

З поўначы сівер кідаў табою,
Як абадрану з лістоў галіну;
З захаду зверы йшлі чарадою
Рваць твае грудзі... Выйшла жывою, —
      Выйдзі ж спаткаці вясну!

Дзетак тваіх скрозь крыўдай сляпілі,
Мучылі, гналі без часу ў труну,
Казак вучылі, што ты ў магіле,
Толькі ж бліск сонца здраду асіліў...
      Выйдзі спаткаці вясну!

Ясна, святочна ў красы ўбярыся,
Птушкай свабоднай сягні ў вышыну,
З сонцам злучыся, зорамі йскрыся,
Песняй распейся, славай акрыйся,
      Выйдзі спаткаці вясну!

Сплецену з церняў маеш карону,
Хорам твой — неба і нівы краса,
Царства ў чатыры дрэмле староны,
Слугі — мазольных рук міліёны...
      Выйдзі... Чакае вясна!..

Какое актуальное для Беларуси

Какое актуальное для Беларуси сегодня стихотворение!

Нічога падобнага ніколі не

Нічога падобнага ніколі не чытаў. Брак слоў

верш сярдзечны

Ніколі раней не чытаў ніц подобнага....сэрца нібы ...само паляцела ў вышыню...Толькі думаю я- а якжа ты жыў Янка ты мой саколік з такім смуткам...с такой розпачу ў сэрцы , з такой боллю? Як? Каханне трымала да Спадчыны....Толькі Каханне

Як нас знаходзяць

-

Апошнiя водгукi

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі