Як я полем іду, гнецца колас ка мне,
З ім маркотнай душой ціха шэпты вяду,
Колас чуе усё ў зачарованым сне, —
Колас гнецца ка мне, як я полем іду.
Як я лугам іду, траўка сцелецца ў ног,
Абсыпае з сябе жыўчых росак ваду;
Кветкі жаляцца мне — поўны дзіўных знямог, —
Траўка сцелецца ў ног, як я лугам іду.
Як я лесам іду, зважна думкі сную,
Аглядаю святую дубоў грамаду;
Там, як дома, сабе з пушчай песню пяю,
Зважна думкі сную, як я лесам іду.
Як я ў хатку ўвайду, мяне штосьці гняце;
Бледны сум падыходзіць — прыносіць нуду;
Ў запляснелым кутку цень касцісты цвіце, —
Мяне штосьці гняце, як я ў хатку ўвайду.
Апошнiя водгукi
2 года 51 неделя назад
3 года 12 недель назад
3 года 14 недель назад
3 года 14 недель назад
3 года 30 недель назад
3 года 37 недель назад
3 года 38 недель назад
3 года 52 недели назад
4 года 2 дня назад
4 года 2 дня назад