Не пужайся, што здрадныя хмары Неба ўслалі з канца да канца, Што свае цемната ўнесла чары, Закружыўся груган над папарам: Яшчэ прыйдзе вясна! Не пужайся, што лісць пажаўцелы Лес скідае з канца да канца, Дый не чуць птушак пеўчых дзень цэлы, Прашмыгне толькі заяц нясмелы: Яшчэ прыйдзе вясна! Не пужайся, што бедная ніва Апусцела з канца да канца, Што мужыцкай рукой нешчаслівай Неужоннае скончана жніва: Яшчэ прыйдзе вясна! Не пужайся, што вольныя сілы Ў путах дрэмлюць з канца да канца, Што насільства ўсю праўду здушыла, Што смерць густа капае магілы: Яшчэ прыйдзе вясна! Яшчэ прыйдзе!..
Привет всем
привет
Прекрасные стіхі
Всё прекрасно учится