Дарогай шырокай, з дарогі нялёгкай, Дый многа без ліку гадзін, На кій абапёрты, стары і абдзёрты, Ішоў падарожны адзін. Ішоў ён да вёскі, што блізка дарожкі У полі пад лесам была; Там некалі даўна ён жыў добра, слаўна, Там моладасць-радасць прайшла. Там кінуў ён хатку, і бацьку, і матку, I жонку пакінуў сваю, I дзетак маленькіх, прыгожых, міленькіх, Пакінуў усю там радню. У дальняй старонцы лет многа бясконца Пражыў у бядзе ён цяжкой; Ні шчасця, ні долі не бачыў ніколі, Бядуючы слёзна парой. Цяпер на зямельку, сваю карміцельку, Прыйшоў, каб пабачыць сваіх, Убачыць каб хатку, і бацьку, і матку, I дзетак — калісьці малых. Ідзець ён, падходзіць і вёску знаходзіць, Таксама, як жыў ў ёй, глядзіць: I хаты ж такія — гнілыя, старыя, Карчомка таксама стаіць. Тут хата Захаркі, там Еські, Ганчаркі, Там Янава жонка жыве, Тут кум Давідзёнак, там сват Міхальчонак, Там Сорка, што соль прадае. А вот і садочак, а вот і дамочак Даўнейшы яго тут відаць, Во ганак той самы, з нізкімі акнамі, — Будынкі таксама стаяць. Уходзіць у сенцы, аж гнуцца каленцы, А сэрца трасецца, баліць: Што будзе тут скора — ці радасць, ці гора?.. Вось дзверы адпёр і глядзіць... Уйшоў, пазірае, сваіх пазнавае... Ах, што ж? Ці пазнае калі? Заплакаў нябожа і глянуць не можа: Чужыя ужо там былі!..
Апошнiя водгукi
2 года 43 недели назад
3 года 4 недели назад
3 года 6 недель назад
3 года 6 недель назад
3 года 22 недели назад
3 года 29 недель назад
3 года 30 недель назад
3 года 44 недели назад
3 года 44 недели назад
3 года 44 недели назад