З новай думкай, з новай песняй Выйдзеш ты на нівы, Беларусе, напрадвесні, Браце мой цярплівы. Засяваці будзеш зернем, Як бурштын, адборным, I ніхто цябе не зверне Са шляхоў прасторных. Думкі пабягуць іначай Цераз долы, горы, Ты сягоння тое ўбачыш, Што не бачыў ўчора. Будзе свет табе вясёлым, Весялей з днём кожным, Не пабачыш навакола Злыбяды астрожнай. Будзеш важна паглядаці, Як у цябе дома На куце сядзіць багацце, Нібы госць вядомы. Пра дзень заўтрашні пакінеш Думаць думкі ў горы, Дабром поўны будуць скрыні, Жывёлай — аборы. Біць не будзе пан вяльможны З твайго ж лесу палкай, Што ты быў неасцярожны, Зняць забыўся шапку. Знаць не будзеш ты век-векам Нядолі абрыдлай, Звацца будзеш чалавекам, А не панскім быдлам. Ў добрай долі і прыгодзе, Радасны, шчаслівы, Жыць ты будзеш у свабодзе, Браце мой цярплівы.
Апошнiя водгукi
4 дня 22 часа назад
1 неделя 22 часа назад
1 неделя 22 часа назад
3 недели 4 дня назад
6 недель 6 дней назад
12 недель 5 дней назад
14 недель 2 дня назад
15 недель 6 часов назад
17 недель 1 день назад
17 недель 1 день назад