З павяўшай славы быўшых дзён,
З магільных прадзедавых крас,
Пад стогн няволі, путаў звон
Мы зложым песню, зложым сказ,
А так агністы, як пажар,
А громкі так, як грому ўдар.
I так, каб чуў і брат, і кат
З нізін-далін, з высокіх гор;
Ад меж да меж, ад хат да хат
Зайграем свету ў дружны хор
З жыццём у тон, з віхрамі ў тон,
Пра свой папас, пра свой палон.
Хай тое ўсё, што спала ў сне,
Паўстане яваю жывой
I светам блудным здрыгане,
I панясе скрозь светач свой
Ад краю ў край, між спячых сіл,
Аж там — да бацькаўскіх магіл!
Апошнiя водгукi
3 года 40 недель назад
4 года 5 дней назад
4 года 3 недели назад
4 года 3 недели назад
4 года 19 недель назад
4 года 26 недель назад
4 года 27 недель назад
4 года 40 недель назад
4 года 41 неделя назад
4 года 41 неделя назад