Невясёлая старонка Наша Беларусь: Людзі – Янка ды Сымонка, Птушкі – дрозд ды гусь. Поле – горы ды каменне, Потам зліта ўсё, Сенажаць – адно карэнне, Сівец ды куп'ё. Родзе шнур несамавіта, Колькі б працы ўнёс, – Ячмень з сажай, з званцом жыта, З свірэпкай авёс. Небагатыя і вёскі, Садоў ў іх не знаць, Толькі часам дзе бярозкі, Як тычкі, стаяць. А па вёсках люд убогі, Век бяда ў крук гне, Вечна ў лапцях гное ногі, Зрэб'е спіну тне. Цёмны, цёмны народ гэты, Трудна і сказаць, Абарваны, неадзеты, Не ўмее чытаць. З яго кожны насмяецца, Назаве дурным... Бедны люд... так бы, здаецца, Плакаў разам з ім. Так няміла, як магілай, Неяк выдае Беларусь, мая старонка, Дый люблю ж яе. Я, калі б з ёй разлучыўся, Плакаў з усіх сіл... Эй, бо дзе воўк урадзіўся, Яму куст той міл! Дома голаду дазнаю, – З'ем хлеба, вады... Горай жыці ў чужым краю, Болей слёз, нуды. Там не знойдзеш братніх сэрцаў, Там кожны чужым, Будзеш жыць з нудой у спрэчцы Ды адзін-адным. Песню родную зацягнеш, Хто пачуе, хто? Там любіць свой край прысягнеш Лепей, як жыццё.
Апошнiя водгукi
2 года 43 недели назад
3 года 4 недели назад
3 года 6 недель назад
3 года 6 недель назад
3 года 22 недели назад
3 года 29 недель назад
3 года 30 недель назад
3 года 44 недели назад
3 года 44 недели назад
3 года 44 недели назад