За свабоду сваю Ўсёй душой пастаю; У агонь, у ваду Я за ёю пайду. Лепей сам сябе дам Пахаваці людзям, Як свабоду хаваць, Злыбядзе аддаваць. Ў сэрцы, ў думках сваіх З самых лет маладых Я яе ўзгадаваў I сваёю назваў... Гэй ты, гэй, вецер, пей А свабодзе маей! Гэй ты, гэй, бор, шумі, А свабодзе грымі! Гэй ты, сонца, гары Ад зары да зары, Ланцугі распалі Па ўсёй чыста зямлі!..
Апошнiя водгукi
22 часа 45 минут назад
22 часа 46 минут назад
2 недели 4 дня назад
5 недель 6 дней назад
11 недель 5 дней назад
13 недель 2 дня назад
14 недель 6 часов назад
16 недель 1 день назад
16 недель 1 день назад
16 недель 2 дня назад