Зашумеў лес разгуканы,
Нівы задрыжалі,
Задрыжалі і тыраны,
Што бяду стваралі.
Зашумелі, загрымелі
Магутныя песні:
«Доўга, доўга мы цярпелі, —
Доля, воля, ўскрэсні!»
I глядзіце, што за дзіва!
Наракаць не трэба —
Буйна ўзойдзе наша ніва,
Будзе волі, хлеба.
Дзе ляжалі дзірванамі
Панскія абшары,
Дзе казённыя вякамі
Пусцелі гушчары,
Дзе была адна пустыня —
Елкі ды бярозкі, —
Поле будзе, пушча згіне,
Стануць хаты, вёскі.
Загарыцца сонца смагай,
Дух люду і сіла,
Доля, воля ясным сцягам,
Зоркай ўзыдзе мілай.
Верце песні — скора, скора
Гэты дзень настане, —
Ужо ўздымае людаў мора
Праўды панаванне.
Паўставаць будуць тыраны,
Але мы не зляжам,
Крывёй збрызгаем паляны,
А свайго дакажам.
Наша гора, нашы слёзы,
Кроў і пот крывавы
Стануць ў спёкі і марозы
За нашыя правы.
З грудзей нашых панясецца
Вір песень грымучых
I ў адзін голас зліецца,
У адзін магучы.
«Смерць таму, хто хлеб йстатні
Бедным выдзірае!
Смерць таму, хто на люд братні
Кайданы ўздзявае!»
Апошнiя водгукi
3 года 39 недель назад
4 года 22 часа назад
4 года 2 недели назад
4 года 2 недели назад
4 года 19 недель назад
4 года 25 недель назад
4 года 26 недель назад
4 года 40 недель назад
4 года 40 недель назад
4 года 40 недель назад