Змачу пёрка...

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Змачу пёрка ў атрамэнту
Ды як чыркну па паперы, —
Крэнту-мэнту, крэнту-мэнту, —
Як быкі, стаяць літэры!

Глянем, у адной з іх кучы
Прачытаем: «усе брацці!»
У другой — гоман траскучы:
«Няма невукаў у хаце!»

А ўжо ў трэцяй, дык свабоду
Бачыш вольную пад неба;
А ў чацвёртай — «для народу
Досыць грошы, досыць хлеба!»

А хто гэта прачытае,
Скажа: добра напісана;
Скажа: нешта й мужык знае,
Дарма, што бядней ад пана!

Дык калі вось атрамэнту
Крыху выллю на паперы, —
Крэнту-мэнту, крэнту-мэнту, —
Як быкі, стаяць літэры.

Апошнiя водгукi

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі